Сёння ў Мінску пачнуць судзіць вядомую візажыстку Вольгу Томіну

Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), нагадваюць праваабаронцы.

photo_2022_05_24_10_50_34.jpg

У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фота і відэа з мірных акцый пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Пасля затрымання на праўладных тэлеграм-каналах з ёй з’явілася «пакаяльнае відэа». У Вольгі трое непаўнагадовых дзяцей, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.

Праз амаль тры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачынаецца суд над палітзняволенай. Справу разглядае суддзя Юлія Шут.