Дальнабойшчыка з Бабруйска будуць судзіць па 9 артыкулах за каментары. Пагражае да 8 гадоў
Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да 46-гадовага ўраджэнца Бабруйска, які абвінавачваецца па дзевяці артыкулах.
![photo_1423784346385_c1d4dac9893a.jpeg photo_1423784346385_c1d4dac9893a.jpeg](/img/v1/images/photo_1423784346385_c1d4dac9893a.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мужчыне ставяць у віну абразу прадстаўніка ўлады, прэзідэнта, суддзяў, пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС, пагрозы ў дачыненні да прэзідэнта, суддзяў, паклёп і распальванне сацыяльнай варожасці. Пацярпелымі па справе прызнаныя 39 чалавек.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, які працаваў
дальнабойшчыкам, з лістапада 2020 года па кастрычнік 2021 года абражаў
прадстаўнікоў улады, выкарыстоўваючы некалькі мабільных тэлефонаў і планшэт.
Пры гэтым ён нібыта знаходзіўся ў розных месцах Беларусі і суседніх краін, мяняў
нікнэймы, што ўскладняла высвятленне ягонай асобы і затрыманне.
Мужчына знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Паводле reform.news.