Суд па «справе БелаПАН» пачнецца 6 чэрвеня. Ён пройдзе ў закрытым фармаце

Справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд у выязным закрытым пасяджэнні, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, па гэтай справе праходзяць Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына. Палітвязняў абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч.2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці) — Аляксандраў, Злобіна;

ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) — Аляксандраў, Злобіна;

ч.1 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) — Аляксандраў, Наважылаў, Леўшына;

ч.2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў) — Аляксандраў, Наважылаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: