Суд па «справе Аўтуховіча»: фігурантам зачыталі абвінавачанні
У Гродне працягваецца працэс над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча». 20 траўня ў судзе скончылі зачытваць абвінавачванні.
Вядома, што Уладзімір Гундар сваю віну не прызнаў і, як піша Людміла Гладкая, зачытаў верш пра чорнага лебедзя, якога ўкрыжавалі.
Усіх фігурантаў абвінавачваюць агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы складаюць 65 тамоў. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў Разановіч, іх сын Павел Разановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава.
Справу разглядае суддзя Максім Філатаў. Дзяржабвінавачанне на судзе падтрымліваюць Людміла Герасіменка і Рабаў. Народныя засядацелі— Ставорка, Ждановіч і Нічыпор.
Падтрымайце фігурантаў справы: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1.