Трое палітвязняў, асуджаных па «справе цюкоў», выйшлі на волю

Па інфармацыі праваабаронцаў, днямі на волю выйшлі Андрэй Арыка, Максім Дубешка і Аляксандр Бабко, якіх асудзілі да аднаго года калоніі. Агулам свой тэрмін адбылі шэсць фігурантаў справы.

photo_2022_05_16_12_53_21.jpg

Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.
На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.