
На 27 жніўня прызначана пасяджэнне па ліквідацыі ТБМ
- Грамадства
- 20-08-2021
Як вынікае з раскладу пасяджэнняў Вярхоўнага суда, 27 жніўня інстанцыя разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі да грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Калі пазоў задаволяць, «Новы Час» можа быць пазбаўлены статуса СМІ.

Паводле арт. 16 закона аб СМІ пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродка масавай інфармацыі анулюецца, калі ліквідаваная юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродка масавай інфармацыі альбо якая з'яўляецца адзіным заснавальнікам сродка масавай інфармацыі. Нагадаем, заснавальнік «Новага Часу» — мінская гарадская арганізацыя ТБМ. Ліківдацыя рэспубліканскага аб'яднання будзе азначаць і ліквідацыю мясоцвых аддзяленняў
Рашэнні Вярхоўнага суда аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання з'яўляюцца канчатковымі і ўстапаюць у сілу неадкладна.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: