Каму муляла вочы «Таварыства беларускай мовы»?
На дзвярах памяшкання па мінскай вуліцы
Румянцава, 13 вісіць абвестка, што яно здаецца ў арэнду: маўляў, звяртайцеся па
ўказаным нумары тэлефона ў жыллёва-камунальную арганізацыю. Шмат хто ведае,
што па гэтым адрасе з канца 1990 года і да мінулай восені знаходзілася сядзіба
грамадскага аб’яднання ТБМ, згадвае ў сваім допісе на старонках «Народнай Волі» Лявон Баршчэўскі.