Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу»

Сёння, 8 лістапада, Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім. 

tbm_logotip_2_1_1.jpeg


ТБМ з'яўляецца заснавальнікам адных з апошніх незалежных друкаваных газет на беларускай мове — «Новы Час» і «Наша Слова».
Паводле арт. 16 закона аб СМІ пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродка масавай інфармацыі анулюецца, калі ліквідаваная юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродка масавай інфармацыі альбо якая з'яўляецца адзіным заснавальнікам сродка масавай інфармацыі. Нагадаем, заснавальнік «Новага Часу» — мінская гарадская арганізацыя ТБМ. Ліквідацыя рэспубліканскага аб'яднання азначае і ліквідацыю мясцовых аддзяленняў
Рашэнні Вярхоўнага суда аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання з'яўляюцца канчатковымі і ўступаюць у сілу неадкладна. 
Што тычыцца "Новага Часу", то з 12 жніўня прыватная друкарня "Рол-прынт" адмовілася друкаваць наша выданне. А 28 кастрычніка сайт novychas.by быў заблакаваны ўладамі. Цяпер чытаць нас можна на novychas.online (з Беларусі — праз VPN).