Вярхоўны суд адмовіў ТБМ у задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім.

8zag1xvyfb2ulgkd_1.jpg

Нагадаем, ТБМ атрымала два папярэджанні ад Міністэрства юстыцыі ў сувязі з праверкай дакументаў. Першае пасяджэнне было прызначанае на 27 жніўня, але пра гэта ў ТБМ даведаліся толькі са СМІ. У выніку 26 жніўня старшыня арганізацыі Алена Анісім падала скаргу на другое папярэджанне міністэрства, бо не скончыўся месячны тэрмін з дня азнаямлення з папярэджаннем. На пасяджэнні Алена Анісім заявіла хадайніцтва аб пераносе пасяджэння Вярхоўнага суда ў сувязі з тым, што скарга ТБМ яшчэ не разгледжаная. 
Новае пасяджэнне Вярхоўнага суда па разглядзе скаргі было прызначанае на 27 верасня, але потым перанесенае на 28 верасня. Урэшце ўчора на пасяджэнні, якое вялося цалкам на беларускай мове, «Таварыству беларускай мовы» было адмоўлена ў задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі.
Між тым, арганізацыя дзейнічае. Цяпер трэба да канца месяца аплаціць арэнду сядзібы ТБМ.