Стала вядома, куды этапавалі Марыю Калеснікаву з СІЗА №1
Палітзняволеную Марыю Калеснікава этапавалі ў гомельскую жаночую выпраўленчую калонію №4, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, што Максіма Знака, якога судзілі разам з Марыяй Калеснікавай, перавялі ў
выпраўленчую калонію №3 у паселішчы Віцьба ў Віцебскім раёне.
Мінскі абласны суд прысудзіў Марыю Калеснікаву да 11-ці гадоў пазбаўлення волі, адваката Максіма Знака — да 10-ці гадоў. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Змова з мэтай захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы».