Пасля 60 сутак арышту на волю выйшаў герой мема пра «памідоры са смятанай»

На волю выйшаў Анатоль Шалковіч, герой мема пра «памідоры са смятанай». Ён правёў за кратамі 60 сутак, быў прызнаны палітвязнем, піша «Еўрарадыё».

Анатоль Шалковіч. Фота: facebook.com

Анатоль Шалковіч. Фота: facebook.com


65-гадовага інжынера Шалковіча затрымалі 11 лістапада 2021-га. Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» міліцэйскае відэа з ім. Анатоль Шалковіч прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў. «Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колераў, — сказаў ён на відэа. — Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».
Згаданае відэа стала вірусным, а Шалковіч — знакамітым. Яго два месяцы не выпускалі на волю — дадавалі чарговыя 15 сутак.