65-гадовы герой мема пра «памідоры са смятанай» чацвёрты раз асуджаны на 15 сутак
Герой мема пра «памідоры са смятанай» Анатоль Шалковіч зноў асуджаны, Новы год ён сустрэне за кратамі.

Як стала вядома «Еўрарадыё», яму прысудзілі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Да гэтага Шалковіч адбыў тры арышты запар па 15 сутак. У зняволенні ён знаходзіцца з 11 лістапада, агулам правядзе там 60 сутак.
Пасля затрымання 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча з'явілася «пакаяльнае» міліцэйскае відэа з ім. Мужчына прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў. «Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колераў, — казаў ён. — Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».