Сёння будзе агучаны прысуд палітвязню Ягору Дуднікаву. Пракурор запытаў для яго 11 гадоў зняволення

Суд над грамадзянінам Расіі праходзіў у закрытым рэжыме.

egor_908_2.jpg

Сёння будзе агучаны прысуд палітвязню Ягору Дуднікаву. Абвінавачванне запрасіла для яго 11 гадоў зняволення.

Грамадзяніна Расіі Ягора Дуднікава, які агучваў пратэстныя ролікі ў адным з тэлеграм-каналаў, затрымалі ў маі. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці») і ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).