Нямецкі ўніверсітэт спыніў супрацоўніцтва з БДУІР праз рэпрэсіі супраць студэнтаў
Праз пераслед адміністрацыяй БДУІР студэнтаў нямецкі ўніверсітэт у Пфорцхайме (Бадэн-Вюртэмберг) спыняе з беларускай ВНУ партнёрскія адносіны. Пагадненне аб супрацоўніцтве дзейнічала больш за 10 гадоў.
З БДУІР адлічылі 18 студэнтаў на палітычных прычынах. 2
студэнты прызнаныя палітвязнямі. Таксама праз палітыку было звольнена 6
выкладчыкаў. Яшчэ 57 атрымалі вымовы або заўвагі.
Раней пра спыненне адносін з беларускімі партнёрамі заявілі ў Іенскім і Брэменскім універсітэтах.
Паводле «Нашай Нівы».