Адміністрацыйны арышт з гаспадара БЧБ-хаты не зняты, але ён на волі

Анатоля Каханчыка у любы момант могуць зноў затрымаць.

kakhanchik_bchb_dom_polock.jpg

«Вясне» стала вядома, што адміністрацыйны арышт з гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка не зняты. У любы момант мужчыну могуць зноў затрымаць.

Нагадаем, Анатолю прысудзілі 25 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Мужчына пяць дзён трымаў сухую галадоўку і з-за гэтага трапіў у шпіталь, але нават там адмовіўся спыняць яе. Тады адміністрацыя ІЧУ паведаміла Анатолю, што афіцыйна зняла з яго арышт — толькі пасля гэтага мужчына спыніў галадоўку.