Арыштаваны гаспадар бел-чырвона-белай хаты Анатоль Каханчык трапіў у шпіталь
Праз гэтае здарэнне з мужчыны знялі арышт.

Знялі арышт з гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка, які трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.
Пра гэта мужчына паведаміў у «Фэйсбуку».
«Пішу са шпіталю. На 5-я суткі сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем. Ныркі, ціск ўзняўся да 220, спазмы, сударагі, неверагодная слабасць (у мяне ўсё ж - 62 гады). Так як галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткую дапамогу і афіцыйна зняла з мяне арышт. Хуткая завезла ў шпіталь, дзе зараз я свабодны і паціху аднаўляюся».
Жыхару Полацка прысудзілі 25 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Мужчына пяць дзён трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.