Мужчыну, які «любіць памідоры са смятанай», пакаралі 15-сутачным арыштам

Праваабаронцам стала вядома, што Шалковіча арыштавалі на 15 сутак.

photo_2021_11_19_15_30_37.jpg


65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, але «пакаяльнае відэа» з ім прэс-служба МУС апублікавала толькі ўчора, 17 лістапада. Праваабаронцам стала вядома, што Шалковіча арыштавалі на 15 сутак. Але артыкул, па якім асудзілі інжынера, пакуль невядомы.
МУС Беларусі пракаментаваў затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».
Відэа з Шалковічам стала папулярным праз яго заяву пра любоў да белага і чырвонага колераў.