Палітвязню Аляксандру Васілевічу падоўжана ўтрыманне пад вартай

Палітвязень Аляксандр Васілевіч застанецца пад вартай яшчэ мінімум 2 месяцы. Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова.


«Аляксандр Васілевіч атрымаў падаўжэнне варты. Перадае прывітанне! І вялікі дзякуй за лісты, пасылкі і перадачы. З Калядамі!» — напісала яна ў сваім блогу, паведамляе REFORM.by.

Бізнесмен быў затрыманы 28 жніўня 2020 года па крымінальнай справе. Апошні раз Аляксандру працягвалі тэрмін утрымання пад вартай у кастрычніку.

Аляксандр Васілевіч — саўладальнік рэкламнага агенцтва «Vondel / Hepta» і кампаніі «Mint Media» (выданні «Kyky.org» і «The Village Беларусь»). Ён прызнаны палітвязнем. За час знаходжання Васілевіча пад вартай у яго нарадзілася дачка. У пачатку жніўня яго паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму ў СІЗА — такі статус нададзены многім палітвязням у Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: