Улады збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Радзіслава»
Пра намер уладаў ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Радзіслава» паведамляюць праваабаронцы
![Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць гвалту на прыступках КДБ. 16 жніўня 2020 года Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць гвалту на прыступках КДБ. 16 жніўня 2020 года](/img/v1/images/img_20200816_190301_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць гвалту на прыступках КДБ. 16 жніўня 2020 года
ДФР накіраваў на адрас Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту прапанову аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Радзіслава», паведамляе ПЦ «Вясна»
«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.