Палітзняволеная Вольга Гарбунова вырашыла спыніць галадоўку

Палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова пачала працэс выхаду з галадоўкі. Пра гэта ўвечары ў панядзелак паведаміла яе сяброўка Вольга Ланеўская.

260615802_5206963749332497_6435408204865514367_n.jpg

Вольга Гарбунова трымала галадоўку ў знак пратэсту амаль два тыдні — з моманту затрымання 9 лістапада. Яна знаходзілася ў цяжкіх умовах на Акрэсціна, але 20 лістапада стала вядома, што яе перавялі ў СІЗА. Паводле інфармацыі Ланеўскай, цяпер у Вольгі з'явіўся матрац, ёй змаглі перадаць перадачу, у тым ліку лекі, і адправіць пасылку.

Нагадаем, Вольгу Гарбунову, фемактывістку і экс-кіраўніцу установы «Радзіслава», якая займалася дапамогай пацярпелым ад хатняга гвалту жанчын, затрымалі паводле крымінальнай справы па артыкуле 342 КК. Актывістку прызналі палітвязнем.

Паводле reform.by.