Палітвязня Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»

Жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «Воўчыя норы»). Палітвязень, якога асудзілі на 8,5 гадоў калоніі, будзе адбываць там пакаранне, піша «Вясна».

Сцяпан Латыпаў

Сцяпан Латыпаў


Палітвязня, жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава прызналі вінаватым у стварэнні Telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве міліцыянтам падчас затрымання 15 верасня. Таксама яго як дырэктара кампаніі «Беларбо» прызналі вінаватым ва «ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін». Палітвязень сваёй віны не прызнаў.
Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў.
Даслаць ліст палітвязню можна па адрасе:
ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпану Сяргеевічу Латыпаву.