Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыі на прысуды Калеснікавай і Знаку 24 снежня
Апеляцыйныя скаргі на прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку будуць разгледжаны ў Вярхоўным судзе 24 снежня, паведамляе штаб Віктара Бабарыка.

Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі, адваката Максіма Знака — на 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах: ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), ч. 3 арт. 361 (заклікі да захопу ўлады або дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).
І Калеснікава, і Знак прызнаныя палітвязнямі.