У Беларусі больш за чатыры тысячы дзяцей палітвязняў

Гэта дзеці, якія бачылі вобшукі, бачылі як маму ці тату жорстка затрымліваюць, піша www.polskieradio.pl.

Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё

У Беларусі больш за чатыры тысячы дзяцей палітвязняў, або бацькоў, якія знаходзяцца пад следствам па палітычных артыкулах. Пра гэта на пікеце пад пасольствам Беларусі ў Варшаве казала Ганна Канавалава, дачка і зяць якой палітвязні, і якая з унукамі была вымушана збягаць у Польшчу:

— Гэта дзеці, якія бачылі вобшукі, бачылі, як маму ці тату жорстка затрымліваюць, а потым забіраюць невядома куды. Ёсць дзеткі, якія нарадзіліся ўжо без тата і якія зрабілі свае першыя крокі таксама без таты. Яны пакутуюць. Ім таксама дрэнна. Я хачу сказаць, што пра гэта трэба не проста гаварыць, а крычаць.

Ганна Канавалава адзначыла, што міграцыйны крызіс на мяжы Еўрапейскага саюза прычыніўся да таго, што палітычнае пытанне аб Беларусі адыходзіць на другі план.