Палітзняволеную Вольгу Гарбунову перавялі на «Валадарку»
Актывістку Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, паведамляе reform.by са спасылкай на «Вясну».
Учора ёй павінны былі прад'явіць абвінавачанне альбо адпусціць.
Інфармацыі аб абвінавачанні пакуль няма.
Вольга Гарбунова — вядомая фемактывістка, экс-кіраўніца
прытулку для пацярпелых ад хатняга гвалту «Радзіслава», экспертка ў
пытаннях хатняга гвалту. Яна была затрыманая 9 лістапада па крымінальнай справе
па артыкуле 342 КК. Гарбунову прызналі палітвязнем. Учора паведамлялася, што ў
ІЧУ на Акрэсціна яна трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага
затрымання і з 9 лістапада толькі п'е ваду.