Мастака Алеся Пушкіна адправілі на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі

Вядомага мастака, удзельніка міжнародных выставаў, аўтара флэш-мобаў і перформансаў Алеся Пушкіна адправілі са следчага ізалятара ў псіхіятрычную лякарню ў мінскім мікрараёне Навінкі для правядзення экспертызы, піша «Свабода».

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала гарадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці»). Паводле пракуратуры — «за ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Горадні.

Раней да Алеся Пушкіна звярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаванні, але ён адмовіўся. «Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і ніякіх прашэнняў падпісваць не будзе», — сказала адвакатка палітвязня.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: