24 лістапада пачынаецца суд над палітзняволенымі братамі Самусенка

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» маці палітвязняў Людміла Самусенка.

259334261_4941185732580425_7011286692088535258_n.jpg


«Лёша даслаў паштоўку. Даўно даслаў. Я ўсё ніяк не магла паказаць вам яе. Яна стаяла на маім працоўным стале і я размаўляла з жалудом. Раніцай віталася з ім. Размаўляла днём і развітвалася на ноч. У складаныя моманты казала :"Наша возьме!" У радасныя: "Вось бачыш! Вось бачыш!" І зараз я паштоўку пастаўлю на месца. Цяпер яна патрэбна мне як ніколі таму што надышоў час судзілішча.
Першае судовае паседжанне запланавана на 24 лістапада ў судзе Заводскага раёна. На 10.20 раніцы. Хто хоча прыйсці, калі ласка, не забывайце ўзяць з сабой маску і пашпарт. Прыходзьце за паўгадзіны да пачатку. І не спазняйцеся. Суд магу зрабіць закрытым. Можа, так атрымаецца што мы зможам убачыць хлопцаў толькі ў першыя хвіліны першага дня суда. Пакуль суддзя будзе зачытваць сваё рашэнне. А можа, нам пашанцуе і мы хаця б на судзе зможам падтрымаць хлопцаў.
А яшчэ мы пакуль што можам пісаць лісты, слаць тэлеграмы і грашовыя пераводы. Можна бандэролі. Пакуль што мы такім чынам можам падтрымаць Лёшу і Кіма. На жаль, падпісаць рабят на газеты і часопісы мы ўжо не можам.
Звяртаю ўвагу, што Кім у іншай камеры. У яго камера 72.
Самусенку Аляксею АндрэевічуСІЗА №1Валадарскага, 2-50г. Мінск 220030
Самусенку Кіму АндрэевічуСІЗА №1Валадарскага, 2-72Мінск 220030».