«Радзіславу» ліквідуюць 9 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе

Судовае пасяджэнне аб ліквідацыі ГА «Радзіслава» прызначана на 14:00 9 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Такія звесткі з'явіліся ў раскладзе судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота nn.by

Ілюстрацыйнае фота nn.by


На 14:00 9 сакавіка прызначана судовае пасяджэнне па ліквідацыі ГА «Радзіслава». Ініцыятарам ліквідацыі выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама. Справу №93ГИП2218 разгледзіць суддзя Юрый Шастакоў.
Нагадаем, яшчэ ў верасні 2021 года стала вядома, што ДФР КДК накіраваў у Мінгарвыканкам прапанову аб ліквідацыі арганізацыі. 14 студзеня 2022 года ў прадстаўніц праўлення арганізацыі і іх сваякоў прайшлі ператрусы. Былая кіраўніца ТАА Вольга Гарбуновазнаходзіцца ў СІЗА з 9 лістапада 2021 года.
«Радзіслава» працуе з 2002 года. Арганізацыя дапамагае пацярпелым ад гвалту жанчынам, у тым ліку даючы ім прытулак. Значную частку працы выконваюць актывісткі і валанцёркі на добраахвотных пачатках.