Блогеры выявілі ў Чачні стэлу з імёнамі салдат, якія загінулі на Данбасе
Блогеры сфатаграфавалі мемарыяльную стэлу, на якой выгравіраваны імёны салдат, якія загінулі пры «выкананні свайго абавязку» з 12 па 20 жніўня 2014 года. Як сцвярджае
інтэрнэт-карыстальнік holic, здымак нібыта зроблены ў Чачні, у паселішчы Шалі. Пры гэтым аўтар паста лічыць, што дзевяць расійскіх салдат, згаданых на помніку, загінулі на Данбасе.