Вяртаньне Тодара Мазуры: даказана, што ён аўтар аповесьці «Жан і Жак, альбо Падроблены рай»
Новы год пачаўся з працягу вайны зусім побач і гвалту на радзіме. Пры гэтым пэўныя дробныя цуды таксама працягваюць здарацца і выратоўваць нас ад татальнага шаленства. Так, у самым пачатку 2023 году якраз адзін так навагодні цуд здарыўся са мною, калі я корпаўся ў архівах Скарынаўкі ў Лёндане.