Кавалер «Ордэна ўсмешкі» запрашае!
Калі размова заходзіць пра гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча, ды адразу падкрэсліваецца ўніверсальны характар яго творчай асобы: ён і аўтар-выканаўца, і актор, а таксама літаратар,
перакладчык, аўкцыяніст. І толькі пасля таго, як прагучыць апошняя кампазіцыя, узнікае пачуццё таго, што стаў удзельнікам вельмі пазітыўнай і светлай дзеі! Слухачы абавязкова ўзгадваюць, што нездарма
Віктар Шалкевіч, разам з Янам Паўлам ІІ, Стывенам Спілбергам і Астрыд Ліндгрэн, з’яўляецца кавалерам самага пазітыўнага ў свеце «Ордэна Усмешкі».