Карупцыя як інструмент кіравання
Калі ў дэмакратычных краінах карупцыя — адхіленне ад нормы, дык у нас — базавы прынцып суіснавання дзяржавы і грамадства. Акрамя чыноўнікаў, наша мадэль эканамічнага развіцця ніякіх іншых суб’ектаў мадэрнізацыі не прадугледжвае.
![str_4_habar_1_1_.gif str_4_habar_1_1_.gif](/img/v1/news/full/str_4_habar_1_1_.gif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта не навіна. Аднак, напэўна, далёка не ўсе чытачы НЧ задумваліся пра тое, што беларускія чыноўнікі займаюцца тэхнічным пераабсталяванне
Разам з тым, са сваімі асноўнымі абавязкамі яны спраўляюцца, мякка кажучы, не вельмі паспяхова. Гэта не маё меркаванне. Гэта меркаванне Сусветнага банка, які штогод вызначае рэйтынг краін свету паводле паказчыкаў якасці і эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання.
Каб вызначыць рэйтынг, выкарыстоўваюцца шэсць індэксаў (яны не сумуюцца), значэнне якіх можа змяняцца ад 0 да 100. Чым ніжэйшы індэкс, тым горшае дзяржаўнае кіраванне. Напрыклад, індэкс «Вяршэнства закона» ў Даніі — 100 пунктаў, у Афганістана — 0, у Беларусі — 14. Пагадзіцеся, недалёка мы адышлі ад дзяржавы, што знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны на працягу вось ужо 40 гадоў.
Але індэкс «Вяршэнства закона» — гэта яшчэ не ягадка, а кветачка. Наша ягадка — індэкс «Улік меркаванняў насельніцтва і
падсправаздачнас
Прадмет нашага законнага гонару — стабільнасць. Эксперты Сусветнага банка ацанілі яе ў 37 пунктаў. Расію па індэксе «Палітычная
стабільнасць і адсутнасць гвалту» мы абышлі амаль у два разы. На верхніх паверхах айчыннай «вертыкалі ўлады» могуць спаць спакойна: «верагоднасць рэзкіх змен,
змены палітычнага курсу, дэстабілізацыі і звяржэння ўрада неканстытуцыйным
«Откуда дать?»
Але вернемся да чыноўнікаў. Паводле індэксу «Эфектыўнасць працы ўрада», які адлюстроўвае «якасць функцыянавання дзяржаўнага апарата і працы дзяржаўных чыноўнікаў, іх кампетэнцыю, ступень іх незалежнасці ад палітычнага ціску» ,Беларусь размясцілася ў ніжняй частцы спісу — 14 пунктаў.
Звернемся па дапамогу да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. 28 траўня ён правёў пасяджэнне Прэзідыума Саўміна. Разглядаўся ход выканання рэспубліканскага плану мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013-м Года ашчаднасці. Далей цытую з сайта ўрада: «Есть соответствующие планы. Это мы научились делать хорошо, но практическая, организаторская работа на местах — в облисполкомах, министерствах, на предприятиях — проводится недостаточно».
Гэта значыць, не ўсё так безнадзейна. Планы «мы научились делать хорошо». Засталося навучыцца іх рэалізоўваць. Да канца чарговай пяцігодкі час яшчэ ёсць. Важна толькі вызначыцца, хто ж гэтыя планы ў нас генеруе? Нявызначанасць паўстала на роўным месцы. 19 красавіка, выступаючы з пасланнем, наш адзіны палітык (АП) быў максімальна канкрэтны: «И главное, никто не отменял заданий по росту экономики в нынешнем году. И эти объемы прироста правительство и парламент взяли добровольно, без всякой принудиловки».
Але не паспеў, як кажуць, і певень пракрычаць, як прэм’ер-міністр адцураўся ад аўтарства: «Если смотреть с точки зрения выполнения целевых показателей, которые определены главой государства на 2013 год, я полагаю, что полученные результаты никого не устраивают».
Чыноўнікі запрэгліся ў воз мадэрнізацыі не ад добрага жыцця. «Результаты никого не устраивают». У гэтым і палягае сутнасць праблемы. З канца 2003-га і да пачатку 2007 года ўлада асаблівых праблем з рэсурсамі не адчувала. Але лепшае — вораг добрага. Гэты прынцып савецкіх кіраўнікоў мне неаднаразова тлумачылі на «Інтэграле» старэйшыя таварышы. Ведаюць яго і зубры беларускага менеджменту.
Таму яны распачынаюць рэформы ў вымушаным рэжыме, калі замест выбару паміж лепшым і добрым застаўся выбар паміж дрэнным і вельмі дрэнным.
Зноў працытую Мясніковіча: «Откуда дать? — гэта не пытанне, гэта крык душы. — Если все сформулировано, бюджеты защищены. Эти потребительские настроения, что где-то есть казна, в которой можно просить средства, иногда не поддаются здравому смыслу».
Чарговае прышэсце валюнтарызму
Аднак час пераходзіць ад аб’ектыўнай рэальнасці да яе аналізу. Падштурхоўвае мяне да гэтага і фармат «Азбукі паліталогіі». Традыцыйна
звярнуся па дапамогу да класіка. У якасці такога выступіць амерыканскі палітолаг Рональд Інглхарт: «Індустрыялізацы
Не пашанцавала АП. Ён са сваімі поглядамі на дзяржаву і грамадства апынуўся ў непатрэбны час у непатрэбным месцы. Гэта Сталін меў магчымасць вырываць мільёны сялян са звыклага вясковага свету і пад наглядам таварышаў у скураных куртках ставіць іх да імпартных станкоў як да сценкі. На стадыі індустрыялізацыі такі менеджмент сябе апраўдваў. Нездарма ж Гітлер за некалькі гадзін да смерці ў сваім завяшчанні адзначыў: «Самым правільным было б пасля перамогі над Расіяй даручыць (зразумела, пад германскім вяршэнствам) кіраванне краінай Сталіну, бо ён лепш за ўсіх ведае, як трэба абыходзіцца з рускімі».
Менеджар Сталін запрасіў менеджара Форда. Так з’явіўся аўтамабільны завод у Ніжнім Ноўгарадзе. Грузавік ГАЗ-А — гэта поўны аналаг «Форда-А». На прывезеным з Германіі ў кошт рэпатрыяцыяў заводзе «Опель» быў наладжаны выпуск «Масквічоў». Ужо пры Брэжневе з дапамогай італьянцаў арганізавалі масавую вытворчасць «Жыгулёў» («Фіята–124»).
Але якія б аналагі сусветных брэндаў ні запускаліся ў серыю пад кіраўніцтвам савецкіх чыноўнікаў, тое, што атрымлівалася ў выніку, было неканкурэнтаздол
Індустрыялізацыя — гэта не станы, а працэс, які мае выразныя часавыя рамкі. У Савецкім саюзе ён завяршыўся яшчэ пры Хрушчове. Пры Брэжневе была зроблена спроба
пабудаваць постіндустрыяльн
Ініцыяваная АП мадэрнізацыя — гэта спроба ўпісацца ў постіндустрыяльн
Аналагічную спробу Хрушчова яго наступнікі ахрысцілі «валюнтарызмам» (валюнтарызм — імкненне рэалізаваць пажаданыя мэты без уліку аб’ектыўных акалічнасцяў і магчымых наступстваў).
Хуткасць, гнуткасць, творчасць
«О нас все в мире говорят: наши люди — добрые люди. Гости говорят — это красивая страна. Здесь практически нет коррупции. Спасибо, что так говорят. Но есть она. Ее трудно изжить, я это знаю» (Пасланне–2013).
Рэкамендую чытачам НЧ на хвіліну ўявіць прыгожую краіну, населеную добрымі людзьмі, у якой карупцыі няма, а індэкс «Улік меркавання насельніцтва і
падсправаздачнас
Калі ў дэмакратычных краінах карупцыя — адхіленне ад нормаў, дык у нас — адзін з базавых прынцыпаў суіснавання дзяржавы і грамадства. Насельніцтва, пазбаўленае магчымасці данесці да ўлады сваё меркаванне з дапамогай палітычных працэдур, вымушана гэта рабіць з дапамогай працэдур карупцыйных.
Беларусам не трэба дзеля гэтага з кім-небудзь аб’ядноўвацца. Карупцыйныя адносіны выбудоўваюцца на індывідуальнай аснове і, як правіла, зводзяцца да прамога абмену. Такі абмен — своеасаблівы аналаг натуральнага абмену, засвоенага нашымі продкамі яшчэ ў дагістарычную эпоху! Але эканамічная дзейнасць — гэта, перш за ўсё, сумесная дзейнасць. Таму паміж узроўнем сацыяльнага капіталу, які характарызуе здольнасць людзей наладжваць гарызантальныя сувязі (карупцыйныя сувязі заўсёды вертыкальныя), і вытворчасцю ВУП на душу насельніцтва існуе прамая залежнасць.
У Пасланні–2013 АП нечакана загаварыў пра паскарэнне. Прыстасавацца да «стремительного, скоростного мира» ён спадзяецца з дапамогай трох патрабаванняў: хуткасці, гнуткасці і творчасці. Усе яны, натуральна, будуць спакаваныя ў звыклую аўтарытарную форму. Такім чынам, на чарговы пакет патрабаванняў зверху насельніцтва будзе вымушана адказаць карупцыйнай актыўнасцю знізу.
Насельніцтву без хуткасці, гнуткасці і творчасці ў барацьбе з хуткасцю, гнуткасцю і творчасцю ўлады не выжыць!
Але перамесцімся з мікраўзроўню карупцыі на яе макраўзровень, на якім яна выступае ў якасці інструмента кіравання. Тут мне ў чарговы раз патрэбная дапамога Сімона Кардонскага: «Звычайна эканоміка круціцца вакол стаўкі банкаўскага працэнта. Цэнтральныя банкі інвестуюць грошы ў эканоміку, прадаючы іх базавым банкам. Базавыя банкі прадаюць іх ужо драбнейшым банкам, павялічваючы стаўку. І калі кошт грошай памяншаецца, эканоміка пачынае развівацца больш інтэнсіўна, а калі павялічваецца — то яна пачынае стагнаваць. Але паколькі ў нас не грошы, а фінансавыя рэсурсы, якія размяркоўвае чыноўніцкі апарат, у нас фактарам, што дынамізуе эканоміку, з’яўляецца не кошт грошай, а нормы адкату. Рэсурсы ж нельга раздаваць бясплатна. Вось плата за даванне рэсурсаў і называецца «адкат». Высокая норма адкату прыводзіць да стагнацыі рэсурсавай гаспадаркі, якой з’яўляецца наша эканоміка».
У якасці рэгулятара нормы адкату выступаюць рэпрэсіі. Патрэба ў новым Сталіне, якую адчуваюць прадстаўнікі «большасці», — гэта запатрабаванне ў парадку ва ўмовах мінімальнай нормы адкату. У гэтым сэнсе мадэрнізацыя, хто б і як яе ні праводзіў, здольная разбурыць раўнавагу, якая склалася як ва ўладзе, так і ў грамадстве.