З'езд беларусаў свету. Ці туды патрапілі?
Шосты З’езд беларусаў свету, зладжаны 23–24 ліпеня Згуртаваннем беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына» ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яханэса Раў,
— падзея адметная. І, безумоўна, важная. Як і ўсе мінулыя з’езды. Толькі вось часам стваралася ўражанне, што не ўсе ўдзельнікі мерапрыемства добра ўсведамлялі, куды і навошта
патрапілі.