ЗБС «Бацькаўшчына» будуць судзіць 23 верасня
Суд па грамадзянскай справе супраць Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" прызначаны на 23 верасня.

Судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе супраць "Бацькаўшчыны" прызначана на 23 верасня.
У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася гутарка ўпаўнаважанага прадстаўніка Згуртавання "Бацькаўшчына" з прадстаўніком Міністэрства юстыцыі ў парадку падрыхтоўкі са судовага разбіральніцтва ў справе аб ліквідацыі ЗБС.
Абодва бакі агучылі і выслухалі аргументы па кожным пункце высунутых на адрас Згуртавання заўвагаў, з абодвух бакоў суддзёй былі запатрабаваныя дадатковыя дакументы.
Судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе супраць "Бацькаўшчыны" прызначана на 23 верасня.