ЗБС правёў акцыю ў дзень роднай мовы

Для “Задзіночання беларускіх студэнтаў” 21 лютага не застаецца незаўважаным. Гэтым зімовым днём ЗБСаўцы выйшлі на вуліцу, каб распавесці грамадзянам пра дзень роднай мовы.



zbs_aktion_1.jpg

ЗБСаўцы ўпрыгожылі дрэвы ў нашы нацыянальныя колеры і раздавалі паштоўкі моладзі, якая бавіць свой час у парку Адама Міцкевіча, з віншаваннямі, тым самым транслюючы каштоўнасць ужывання беларускай мовы і інфармуючы грамадзянаў пра сённяшні дзень.

Адна з задач ЗБСа — пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі. Так, напрыклад, 1 верасня мінулага года  ЗБСаўцы правялі акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!”, узнавіўшы традыцыю правядзення гэтых акцый з 2006–2007 годзе, акцыя на 21 лютага  таксама сведчыць аб тым, што ЗБС уздымае праблему заняпада беларускай мовы.

 “Для мяне ўжыванне беларускай мовы з’яўляецца каштоўнасцю. ЗБС заўсёды трансліруе ўжыванне беларускай мовы, тым самым пашыраючы аўдыторыю, якая становіцца талерантай да яе” — кажа старшыня ЗБС  Настасся Долюшка.

spring96.org