У Салігорску "Хвалю салідарнасці" сумясцілі з Днём роднай мовы
У Салігорску мясцовыя актывісты “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і сябры Таварыства беларускай мовы 21 лютага разам адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, а таксама далучыліся да "Хвалі салідарнасці".

У прыватнасці, яны правялі сумесны сход, падчас якога яны напісалі дыктоўку па "Лістах з-пад Шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага.
Таксама салігорскія дэмакраты зацвердзілі тры звароты ў органы ўлады: у гарсавет і гарвыканкам Салігорска — з просьбай спыніць вырубку лесу ў санітарнай зоне і перавесці ўказальнікі на беларускую мову, у гарвыканкам Салігорску і Палату прадстаўнікоў — павысіць статус беларускай мовы.