Мінюст распачаў справу аб ліквідацыі «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі распачаў справу аб ліквідацыі МГА «ЗБС "Бацькаўшчына"» за перанос даты «З'езду беларусаў свету».

photo_2021_08_20_18_30_18.jpg

Легітымнасць гэтага пераносу «З'езду беларусаў свету» раней была пацверджана тым самым Мінюстам, паведамляюць праваабаронцы.

20 жніўня «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"» атрымала ліст з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь з прапановай да ўпаўнаважанага прадстаўніка Згуртавання 25 жніўня з'явіцца на размову ў парадку падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва.

Такім чынам, стала вядома, што Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь распачаў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"».