175-ы дзень вайны. Што адбылося, пакуль вы спалі

Уначы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь расійскі самалёт Су-34 нанёс удар па інфраструктурных аб'ектах на тэрыторыі Жытомірскай вобласці. Захоўваецца пагроза далейшых ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Генеральны штаб УСУ. 

photo_2022_08_17_09_09_51.jpg


На Данбасе ідзе масіраваны наступ расійцаў, вайскоўцы тройчы адбілі штурм. 
На 175 суткі поўнамаштабнай вайны расійскія войскі наступалі на Харкаўскім, Славянскім, Данецкам, Бахмуцкім і Запарожскім кірунках, баі працягваюцца.
На Данецкам кірунку акупанты працягваюць канцэнтраваць намаганні на Бахмутцкім і Новапаўлаўскім напрамках. На Краматорскім і Аўдзееўскім кірунках праціўнік спрабуе палепшыць тактычнае становішча войскаў.
*****
Акупанты ноччу атакавалі ракетамі Адэскую вобласць, тры чалавекі параненыя. Дзве варожыя ракеты выклікалі разбурэнні і пажар на адной з баз адпачынку Адэскай вобласці і ў некалькіх прыватных будынках непадалёк. Трэцюю ракету збілі, паведамляе ОК «Поўдзень».
*****
Мэр Львова заклікаў людзей запасціся дровамі і буржуйкамі. Андрэй Садавы адзначыў, што зіма будзе складанай, таму львавян просяць закупіць электрачайнікі, ліхтары на батарэйках, сухі спірт, электрапліткі. І таксама не забыцца пра ўцяпленне вокнаў.
*****
Міністэрства адукацыі Украіны абнаўляе школьныя праграмы: на ўроках гісторыі будуць вучыць пра «рускі свет» і ўкраінскі супраціў гвалту; у праграме «Абарона Украіны» дадалі інфармацыю пра сучасную вайне і яе герояў; на прадмеце «Асновы здароўя» будуць праходзіць пытанні, звязаныя з рызыкамі ваеннага часу. У курсе літаратуры пакінулі творы Гогаля, а Булгакаў будзе вывучацца па выбары вучняў і настаўніка
*****
Дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк анансаваў новыя выбухі Крыме на працягу бліжэйшых 2-3 месяцаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Guardian.
Ён таксама даў зразумець, што Украіна разглядае Крымскі мост як законную вайсковую мэту.
«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расійскай арміі ў Крыме. Такія аб'екты павінны быць знішчаныя», — сказаў ён.
*****
Украінскі «Энергаатам» паведаміў, што афіцыйны сайт кампаніі падвергнуўся самай маштабнай з пачатку вайны кібератакі. Сцвярджаецца, што яна была здзейсненая з тэрыторыі Расеі хакерскай групай «Народная кіберармія», якая выкарыстала для гэтага больш за 7 мільёнаў бот-юзераў, якія цягам трох гадзін сімулявалі сотні мільёнаў праглядаў асноўнай старонкі «Энергаатама».