215-ты дзень вайны. Што адбылося за ноч?
Абстрэлы ў абласцях, Зяленскі звярнуўся да расійскіх матуль, у Расіі стралялі з абрэза ў ваеннага камісара
![zjalenski_10.jpg zjalenski_10.jpg](/img/v1/images/zjalenski_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Зяленскі перайшоў на расійскую ў звароце да расійцаў, адзначыў пратэсты ў Дагестане і заклікаў расійцаў змагацца за сваё жыццё.
«Навошта іх мужам, братам, сынам гінуць на гэтай вайне? На вайне, якой хоча адзін чалавек. На вайне супраць нашага народа, на нашай зямлі. Ён жа не пасылае на вайну сваіх дзяцей. Змагайцеся за тое, каб не адправілі на смерць вашых. дзяцей — усіх, каго могуць забраць пад гэтую злачынную расійскую мабілізацыю», — сказаў ён.
Таксама Зяленскі заявіў аб катастрафічнай сітуацыі ў Крыме. Па ягоных словах, большасць мабілізацыйных позваў выпісалі крымскім татарам.
«Гэта яшчэ адзін элемент генацыднай палітыкі Расіі, яшчэ адна прычына для неадкладнай і жорсткай рэакцыі ўсяго свету», — сказаў Зяленскі.
Ворагі ўначы атакавалі Адэскую вобласць дронамі-камікадзэ.
![f14bf128_33a6_487c_9035_649a49d2fccb.jpg f14bf128_33a6_487c_9035_649a49d2fccb.jpg](/img/v1/images/f14bf128_33a6_487c_9035_649a49d2fccb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзін робат знішчаны сіламі супрацьпаветранай абароны. Яшчэ два патрапілі ў аб'ект ваеннай інфраструктуры.
У выніку атакі адбыўся маштабны пажар і дэтанацыя боепрыпасаў. Арганізавана эвакуацыя цывільнага насельніцтва. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма. Барацьба з агнём і выратавальная аперацыя працягваюцца.
Расійцы ноччу абстраляў Запарожжа і прыгарад.
![39ff2e2c_c398_4c42_876b_59ed58dedda0.jpg 39ff2e2c_c398_4c42_876b_59ed58dedda0.jpg](/img/v1/images/39ff2e2c_c398_4c42_876b_59ed58dedda0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА Аляксандр Старух, у выніку ракетнага ўдару пацярпелых няма, аднак пашкоджаны аб'екты інфраструктуры і ўзніклі пажары.
На месцы працуюць ужо ратавальнікі і іншыя службы.
Ва Усць-Ілімску Іркуцкай вобласці Расіі невядомы прыйшоў ваенкамат і адкрыў там агонь.
Перад тым, як адкрыць агонь па ваенным камісары, які праводзіў інструктаж для прызыўнікоў, Зінін сказаў: «Цяпер усе паедуць дадому». Пасля першага стрэлу ён загадаў іншым хлопцам уцякаць і зноў адкрыў агонь з абрэза.