256-ты дзень вайны. Магчымы блэкаўт і эвакуацыя Кіева, Расія працягвае начны тэрор украінскіх гарадоў

Улады Кіева не выключаюць эвакуацыі каля трох мільёнаў жыхароў у выпадку поўнага адключэння электрычнасці. Як піша The New York Times са спасылкай на адміністрацыю Кіева, чыноўнікам паведамяць за 12 гадзін да меркаванага крытычнага становішча. Пасля гэтага людзей, якія застаюцца ў горадзе, пачнуць вывозіць.

1666969115_2962.webp


Мэр Кіева Віталь Клічко не выключае поўнага блэкаўта ў горадзе. «Мы робім усё, каб гэтага не адбылося. Але будзьма шчырыя: нашы ворагі робяць усё для таго, каб горад быў без цяпла, без электрычнасці, без водазабеспячэння, наогул мы ўсе памерлі. І ад таго, наколькі мы будзем падрыхтаваныя да розных сітуацый, залежыць і будучыня краіны, і кожнага з нас», — адзначыў Віталь Клічко ў эфіры тэлемарафона.
Ён заклікаў кіяўлян мець дома запас пітной і тэхнічнай вады, ежы, зараджаны акумулятар і цёплыя рэчы. А таксама — пралічыць крайні варыянт выезду за межы горада.
«Калі ў вас ёсць сваякі і знаёмых у прыгарадзе Кіева, дзе ёсць асобнае водазабеспячэнне, печ, цяпло, каб часова там знаходзіцца — калі ласка, дамоўцеся на выпадак дрэннага сцэнара, каб вы маглі правесці некаторы час у сваіх сяброў ці знаёмых», — заклікаў Клічко.
*****Акупанты працягваюць прымусова перасяляць людзей з правага берага Дняпра, паведамляе Генштаб УСУ.
Пад так званую «эвакуацыю» трапляюць жыхары акупаванай Херсонскай вобласці на правым беразе Дняпра і 15-кіламетровай зоне левабярэжжа. Так, з населенага пункта Заводаўка людзей вывозяць у Крым, адкуль потым перасяляюць на тэрыторыю РФ.
Акрамя таго, 5 лістапада абанентам расейскіх мабільных аператараў у Херсоне акупанты разаслалі паведамленні з папярэджаннямі пра нібыта падрыхтоўку УСУ да масіраванага абстрэлу і заклікам як мага хутчэй пакінуць правабярэжную частку горада. У той жа час, у некаторых населеных пунктах расейцы знішчаюць вышкі ўкраінскіх мабільных аператараў.
*****

photo_2022_11_06_10_12_19.jpg


Таксама ў Херсоне расейцы пад выглядам «эвакуацыі» разрабавалі маёмасць Херсонскага мастацкага музея.
Экспанаты і аргтэхніку марадзёры вывозілі фурамі і аўтобусамі на працягу чатырох дзён. Як адзначылі ў музеі, аб асцярожным абыходжанні з карцінамі расейцы і не падумалі – іх заварочвалі ў нейкае рыззё.
У музеі не сумняваюцца, што першымі «эвакуіравалі» самыя каштоўныя экспанаты. Верагодна, яны адправяцца ў Крым, але гэта можа быць не апошнім пунктам прызначэння.
*****
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Зміцер Лубінец паведаміў аб вывазе акупантамі выхаванцаў Алешкоўскага дзіцячага дома-інтэрната на Херсоншчыне ў клінічную псіхіятрычную бальніцу ў Сімферопальскім раёне Крыма.
Паводле Лубінца, вывозяць дзяцей ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў.
Па словах амбудсмэна, акупацыйныя ўлады Херсоншчыны працягваюць парушаць Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці і Жэнеўскую канвенцыю аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны.
Лубінец падкрэсліў, што такія дзеянні, у прыватнасці, незаконнага дырэктара дзіцячай установы, з'яўляюцца праявай генацыду ў дачыненні да ўкраінскіх дзяцей. «Звяртаюся ў праваахоўныя органы па гэтым факце для фіксацыі чарговага злачынства Расеі», — падкрэсліў ён.
*****

1667714811_8034.jpg


У ноч на 6 лістапада расейская армія абстраляла Запарожжа. Вынікам начнога ракетнага ўдару стала разбурэнне двухпавярховага будынка камерцыйнага прадпрыемства, паведаміў старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух.
«Вораг працягвае начны тэрор. Ажыццёўлены ракетны ўдар па абласным цэнтры», – гаворыцца ў паведамленні.
Па словах Старух, яшчэ адна ракета ўпала на зямельным участку ў прыватным сектары.
«Па папярэдніх даных, на жаль, адзін чалавек загінуў. Працягваецца разбор завалаў. Яшчэ адна ракета ўпала на зямельным участку ў прыватным сектары. Выбухной хваляй і абломкамі пашкоджаныя вокны прыватных будынкаў і два аўто», — заявіў Аляксандр Старух.
*****
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў прыватным парадку заклікае ўкраінскіх лідараў заявіць аб сваёй гатоўнасці весці перамовы з Расеяй, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
ЗША, у тым ліку, просяць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адмовіцца ад публічнай адмовы ўдзельнічаць у мірных перамовах, пакуль дыктатар Уладзімір Пуцін ва ўладзе ў РФ.
Па словах выдання, гэта накіравана не на тое, каб пасадзіць Украіну і РФ за стол перамоваў, а каб «забяспечыць падтрымку краін, грамадзяне якіх могуць хвалявацца з-за перспектывы вайны на доўгія гады».
*****

560169b_zsu3.jpg


Паводле звестак Генштаба, у населеным пункце Басань Запарожскай вобласці быў паражоны штаб аднаго з падраздзяленняў Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі.
Паведамляецца, што ў выніку ўдару было знішчана да 10 адзінак ваеннай тэхнікі і каля 50 вайскоўцаў.
Таксама ў населеным пункце Чуланаўка Херсонскай вобласці быў нанесены ўдар па раёне засяроджання падраздзялення акупантаў.
У раёнах населеных пунктаў Палогі і Марфопаль знішчана 20 адзінак вайсковай тэхнікі і параненыя да 80 вайскоўцаў расейскіх акупацыйных войскаў.
Украінская авіяцыя за мінулыя суткі нанесла па ворагу 7 удараў. Пад паражэнне трапілі 6 раёнаў засяроджання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама пазіцыя сродкаў супрацьпаветранай абароны праціўніка. Падраздзяленні ўкраінскай супрацьпаветранай абароны збілі 4 БПЛА.
Ракетныя войскі і артылерыя Украіны за суткі паразілі пункт кіравання ворага, 7 раёнаў засяроджання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, склад боепрыпасаў і 3 іншых важных ваенных аб'екта акупантаў.
*****
Амерыканскія аналітыкі: большасць вагнераўцаў на вайне ва Украіне — асуджаныя.
Заснавальнік ПВ «Вагнер» Яўген Прыгожын працягвае спадзявацца на неэфектыўных асуджаных для ўкамплектавання сваіх сіл для адпраўкі на вайну ва Украіну, мяркуюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Паведамляецца, што Прыгожын адмовіўся каментаваць пытанне журналіста адносна вярбоўкі ў калоніях Краснаярскага краю, нягледзячы на тое, што раней адкрыта абмяркоўваў удзел зняволеных у вайне з расійскімі СМІ.
Журналісты, аднак, выявілі, што больш за 500 зняволеных, завербаваных у падраздзяленні ПВК «Вагнера», загінулі за апошнія два месяцы. Паведамляецца, што ПВК страціла ва Украіне ад 800 да 1000 наймітаў, што сведчыць аб тым, што асуджаныя складаюць значную частку сіл «Вагнера» ва Украіне.
«Украінскія разведчыкі таксама раней паведамлялі, што многія зняволеныя, якія пакутуюць на інфекцыйныя захворванні, заразілі войскі "Вагнера", на што Прыгожын адказаў, што ён не праводзіць дыскрымінацыі па прыкмеце хваробы», — нагадваюць аналітыкі ISW.