258-мы дзень вайны. Расійцы абстралялі Дняпрапятроўшчыну і акопваюцца пад Мелітопалем
Ноч на 8 лістапада прайшла ва Украіне адносна спакойна, але артылерыйскій абстрэлы працягваліся.
Ноччу расійцы абстралялі з «Градаў» і цяжкай артылерыі Днепрапятроўшчыну.
Паведамляецца пра пашкоджанні ў Нікапалі каля дзесяці шматпавярховак і прыватных дамоў, двух прамысловых прадпрыемстваў, бальніцы і навучальных ўстаноў. Пацярпелых няма.
«Начны тэрор Нікапальшчыны. Расійцы патрапілі з «Градаў» і цяжкай артылерыі па двух раёнах — Марганецкім і Нікапольскім. Абышлося без пацярпелых. У Нікапалі расійскія снарады пашкодзілі з дзясятак шматпавярховых і прыватных дамоў, два прамысловыя прадпрыемствы, лякарню, школу, прафтэхвучылішча, машыны і газавод», — распавёў старшыня Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка.
У іншых раёнах вобласці, па словах Рэзнічэнка, абышлося без
надзвычайных сітуацый.
Тым часам расійцы будуюць трэцюю лінію абароны пад акупаваным Мелітопалем Запарожскай вобласці.
Адзначаецца, што абкопваюцца захопнікі наўпрост у гародах людзей. Мясцовых у некаторых населеных пунктах высяляюць, а ўвозяць туды бетонныя блокі. Паміж сабой акупанты нібыта абмяркоўваюць прарыў УСУ ў Крым.
Таксама паводле некаторых звестках, у вёсцы Лазурная расійцы рассяліліся ў дзіцячых садках, пачатковай школе і прыватных дамах. Мясцовым забаранілі выходзіць на вуліцы пасля 16:00.
За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя разбіла 17 раёнаў засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі РФ, а таксама сем варожых пазіцый сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Вайскоўцы УСУ знішчылі пяць пунктаў
кіравання, два раёны засяроджвання жывой сілы,
узбраення і ваеннай тэхнікі, два склады боепрыпасаў, два зенітна-ракетных
комплексу і раён агнявых пазіцый артылерыі расійцаў.
На акупаваных тэрыторыях Расія адкрывае аддзяленні так званай «Юнарміі». Паведамляецца, што захопнікі рыхтуюць украінскіх дзяцей да ўступлення ў добраахвотніцкія батальёны. Дзяцей вучаць разбіраць зброю, страляць, насіць камуфляжную форму і хадзіць строем. Акрамя таго, ім кажуць пра «важнасць» гэтай вайны і нібыта аб іх «выратаванні» ад Украіны.
Крыніцы: Украінскія медыя.