278-мы дзень на вайне. Самае галоўнае за апошнюю ноч

Мы працягваем збіраць істотную інфармацыю, каб вы былі ў курсе падзей.

1669197506_1349.jpg

Расійскія акупацыйныя войскі вывезлі з Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці ўсіх калабарантаў.
Гэтыя людзі пакінулі горад, таму што адчуваюць, што яго вызваленне — гэта справа часу, зазначаюць у Цэнтры нацыянальнага супраціву, спасылаючыся на інфармацыю мясцовага падполля.
Адзначаецца, што з горада выехалі не толькі тыя, хто займаў пасады ў акупацыйнай адміністрацыі, але і людзі, якія бралі ўдзел у сумесных з расійцамі рэйдах супраць мясцовага насельніцтва, а таксама запалохвалі і прымушалі мясцовых жыхароў да супрацоўніцтва з расійскімі акупантамі.
У Цэнтры нацыянальнага супраціву ў чарговы раз заклікалі гараджан пакінуць горад да моманту яго дэакупацыі Узброенымі сіламі Украіны.
Расійскія войскі не змогуць утрымаць Запарожскую атамную электрастанцыю.

1662874089_1241.jpg


На думку дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіла Падаляка, у Крамлі разлічвалі, што змогуць паўтарыць сцэнарый акупацыі Крыма, калі сусветная грамадскасць публічна асудзіла ўварванне, аднак вырашыла закрыць на гэта вочы, сказаў ён у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.
«Яны сыдуць адтуль, таму што іх лінія абароны паступова пачынае адыходзіць да меж Расійскай Федэрацыі», — заявіў ён.
Падаляк адзначыў, што цяпер нават у МАГАТЭ, дзе ў Расіі ёсць вялікае прадстаўніцтва, заяўляюць, што расійскае войска павінна пакінуць станцыю.
«Яны думалі, што зараз будзе такая ж сітуацыя: яны захопяць ЗАЭС і нейкія тэрыторыі, упішуць іх у канстытуцыю РФ або скажуць, што юрысдыкцыя «Расатама» будзе распаўсюджвацца на ЗАЭС, а свет скажа: "Добра. Мы гэта публічна не прызнаём, але ў кулуарах будзем лічыць, што гэта ваша"», — дадаў ён.
«Расія і фактычна, і юрыдычна ўтрымаць Запарожскую АЭС не зможа. Мы ў любым выпадку будзем яе забіраць», — дадаў Падаляк.
Прэзідэнт Зяленскі назваў самую «гарачую» зону. «Сітуацыя на фронце застаецца вельмі цяжкай. Больш за ўсё — на Данеччыне, як і ў папярэднія тыдні», — адзначыў ён у відэазвароце.

1669527084_7379.jpg


Зяленскі падзякаваў украінскім ваенным за стойкасць.
«Робім і будзем рабіць усё магчымае, каб умацаваць нашу абарону. Робім і будзем рабіць усё, каб прыцягнуць Расію да адказнасці за гэту тэрарыстычную вайну. Каб дасягнуць гэтых вынікаў, на тыдні будуць істотныя крокі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
За суткі ўкраінскія воіны адбілі варожыя атакі ў раёне 10 населеных пунктаў на Данбасе. Таксама УСУ паразілі 4 раёны засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага.
На сваёй старонцы ў Facebook Генштаб УСУ паведамляе, што за мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Якаўлеўка, Саледар, Бахмут, Андрэеўка, Новабахмутаўка, Вопытнае, Вадзяное, Першамайскае, Невельскае  Данецкай вобласці. Акупанты не спынілі абстрэлы мірных гарадоў.

1647773700_2878.jpg

«Вораг нанёс 4 ракетныя ўдары па грамадзянскіх аб'ектах у Разумоўцы Запарожскай вобласці і Мусіеўцы на Днепрапятроўшчыне, здзейсніў больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і мірных населеных пунктах», — гаворыцца ў паведамленні.