285-ты дзень вайны. Што адбылося за ноч

Начныя абстрэлы Крывога Рогу і прагнозы ўкраінскага контрнаступу — галоўныя навіны раніцы.

1_634.webp


Ноччу расійскія вайскоўцы трыма ракетамі абстралялі прамысловае прадпрыемства ў Крывым Рогу. Адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні, ёсць значныя разбурэнні. Акрамя таго, абстрэлу з цяжкай артылерыі падвергнуўся Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці, паведаміў кіраўнік АВА Рэзнічэнка.
Таксама ноччу ракеты тыпу С-300 паразілі грамадзянскую інфраструктуру Купянска Харкаўскай вобласці, паведаміў кіраўнік АВА Сінегубаў. Паводле папярэдніх звестак праваахоўнікаў, загінула жанчына.
Умовы надвор'я зімой, верагодна, вызначаць часовыя рамкі, на працягу якіх Украіна зможа працягнуць серыю «аператыўных поспехаў з мінімальнымі паўзамі», лічыць ISW. «Сезон восеньскага бруду ў лістападзе ўскладніў манеўравую вайну, але Украіна і Расійская Федэрацыя працягвалі агрэсіўныя наступальныя дзеянні».
За мінулыя суткі сілы абароны адбілі 13 атак расійскіх вайскоўцаў у Луганскай і Данецкай абласцях, паведамілі ў Генштабе.
За апошнія месяцы колькасць баявых вылетаў расійскай тактычнай авіяцыі над Украінай зменшылася. Расійскія самалёты цяпер, хутчэй за ўсё, будуць выконваць дзясяткі місій у дзень, у параўнанні з 300 у дзень у сакавіку, заявіла брытанская выведка.