361-шы дзень вайны. Праблемы з С-300 у расіян і нелегальная падтрымка з боку Кітая
Пачаліся 361-я суткі расейскага шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Распавядаем, што адбываецца на ваенных і дыпламатычных франтах.
Генштаб УСУ паведамляе, што на працягу сутак расійскія акупанты нанеслі 4 авіяцыйных і 15 ракетных удараў, большасць з іх — па грамадзянскай інфраструктуры Хмяльніцкай, Днепрапятроўскай, Данецкай і Херсонскай абласцей. Таксама вораг здзейсніў больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Асноўныя намаганні расейцаў далейшым засяроджваюцца на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках.
На Бахмуцкім напрамку пад агнём апынуліся раёны 21 населенага пункта. Сярод іх — Жалязнянскае, Бахмут, Ступачкі, Іванаўскае, Кляшчыеўка, Курдзюмаўка і Нью-Ёрк Данецкай вобласці.
На Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках праціўнік здзейсніў артылерыйскія абстрэлы раёнаў 16 населеных пунктаў.
На Херсонскім напрамку ад артылерыйскага агню пацярпелі Херсон, а таксама раёны яшчэ 27 населеных пунктаў.
Авіяцыя Сіл абароны на працягу сутак нанесла 6 удараў па раёнах засяроджання асабістага складу і ваеннай тэхнікі, а таксама па пазіцыі зенітна-ракетнага комплексу.
*****
Прапаганда РФ заклікае біць па энергааб'ектах Украіны для адключэння АЭС, піша ISW.
Як паведамляюць аналітыкі, пра гэта загаварыў агрэгатар навін Readovka, заклікаючы наносіць удары па знешняй энергетычнай інфраструктуры, каб гэта прывяло да аварыйных адключэнняў украінскіх АЭС.
Прапагандысты не заклікалі абстрэльваць станцыі наўпрост, а падкрэслівалі, што ўдары па падстанцыях, якія б адключалі забеспячэнне АЭС, былі б нашмат больш эфектыўна, чым масіраваныя абстрэлы. Агрэгатар расійскіх навін заяўляў, што гэта б абцяжарыла перазапуск станцый і прывяло да іх адключэння.
Аналітыкі інстытута дадалі, што прамых доказаў такіх намераў РФ не маюць, аднак улічваючы акупацыю ЗАЭС і нанясенне ўдараў з яе тэрыторыі, Крэмль цалкам можа звярнуцца да спробы аварыйнага адключэння АЭС.
*****
У расейскіх вайскоўцаў узніклі праблемы з сістэмамі С-300, іх адпраўляюць у РФ, паведамляе Генштаб УСУ.
З-за заўчаснага выхаду з ладу мадэрнізаваных зенітных ракетных сістэм С-300, немагчымасці аператыўна даставіць баявыя кампаненты і правесці рэгламентнае абслугоўванне тэхнікі ў баявых умовах, ЗРК даводзіцца адпраўляць на заводы-вытворцы ў Расію.
*****
ЗША лічаць, што Кітай пастаўляе Расіі нелегальную ваенную дапамогу, а ў будучыні можа пачаць пастаўку летальных узбраенняў. Аб гэтым у інтэрв'ю NBC News распавёў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
"Мы вельмі занепакоеныя тым, што Кітай разглядае магчымасць аказання летальнай падтрымкі Расеі ў яе агрэсіі супраць Украіны, і я ясна даў зразумець, што гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы для нашых адносін", — распавёў Блінкен. Напярэдадні дзяржсакратар і высокапастаўлены Кітайскі дыпламат Ван І правялі перамовы ў кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Улады ЗША асцерагаюцца, што дапамога Кітая Расіі можа ўключаць рыштунак для вясновага наступу, у прыватнасці, уніформу і бронекамізэлькі.
Неўзабаве пасля ўварвання расійскіх войскаў у Украіну адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна папярэдзіла Кітай, што ён не павінен аказваць Расіі матэрыяльную падтрымку ў гэтай вайне, прыстрашыўшы ў адваротным выпадку наступствамі. Адзін з суразмоўцаў NBC News адзначыў, што Пекін спрабуе "падкрасціся да лініі фронту так, каб не быць злоўленым".
*****
ISW: Кадыраў, верагодна, адмовіўся далучыцца да новай інфармацыйнай атакі Прыгожына на Мінабароны Расіі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, верагодна, адхіліў прапанову ўладальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына далучыцца да інфармацыйнай кампаніі супраць Мінабароны Расіі, паколькі сумняваецца ў тым, што гэтая кампанія дапаможа аднавіць уплыў Прыгожына, піша ў сваёй штодзённай справаздачы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).