375-ты дзень вайны Расіі ва Украіне. «Кожная гадзіна ў Бахмуце — гэта пекла»

Расейцы дамагліся пэўных тактычных поспехаў на некаторых участках у раёне Бахмута, але наўрад ці змогуць акружыць горад у бліжэйшы час, піша Інстытут даследавання вайны (ISW).

photo_2023_03_05_10_40_36.jpg


Эксперты лічаць, што прасоўванне расейцаў у выніку можа выклікаць адступленне падраздзяленняў УСУ з горада, але яно будзе кантраляваным, і рашэнне аб гэтым яшчэ не прынята. Украінскія вайскоўцы кантралююць абаронныя рубяжы ў частцы раёнаў Бахмута і не дадуць акружыць сябе ў бліжэйшыя тыдні.
«Кожная гадзіна ў Бахмуце — гэта пекла. Акупанты маюць перавагу ў снарадах і вядуць хаатычныя абстрэлы ліній забеспячэння. Аднак дарога Канстанцінаўка-Бахмут у сяла Іванаўскае пад кантролем украінскіх сіл», —— заявіў намеснік камандзіра батальёна «Свабода» Уладзімір Назаранка.
*****


Колькасць загінулых у выніку ракетнага ўдару РФ па жылым будынку ў Запарожжы ўзрасла да 13. Сярод іх — 8-месячнае дзіцё.
Выратаваны 11 чалавек, а таксама чатыры каты ды сабака.
Працы працягваюцца. Камунальныя службы вывезлі больш за 853 тоны будаўнічых абломкаў. Псіхалагічную дапамогу атрымалі 100 жыхароў будынка і сваякі пацярпелых.
З 2 сакавіка ў пункты абагрэву, які разгарнулі ратавальнікі, звярнуліся звыш за 250 чалавек.
****Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паказаў, як выглядае знішчаная расейцамі Мар’інка — прыгарад Данецка. 

«Мар'інка. Яе больш няма. Так выглядаюць наступствы дзейнасці тэрарыстычнай Расеі. Яны мала чым адрозніваюцца ад ІДІЛ.
"Рускі мір". Да яго Мар'інка жыла і квітнела. Якой павінна быць адплата расейцаў за Мар'інку і іншыя ўкраінскія гарады? За злачынствы і забойствы?
Суд. Санкцыйная пятля. Ваеннае знішчэнне ў поле бою. Ізаляцыя. Справядлівы перагляд рускай гісторыі, уключаючы часы Другой сусветнай. Рэпарацыя. Дэмілітарызацыя. Крах рэжыму.
Мы зробім гэта», — напісаў Андрэй Ярмак у Тэлеграме.

photo_2023_03_05_10_42_27.jpg


*****Ва Украіне расследуюць 171 выпадак сексуальнага гвалту з боку вайскоўцаў РФ. Пра гэта паведаміла падчас выступу на міжнародным форуме United for Justice ў Львове першая лэдзі Алена Зяленская.
«Па гэтай лічбе не толькі жанчыны. Сярод пацярпелых 39 мужчын, 13 непаўналетніх, уключаючы хлопчыка. Мы ведаем пра гэтыя выпадкі толькі таму, што гэтыя людзі знайшлі ў сабе сілы гаварыць. Колькі пакутуюць моўчкі, асабліва на акупаваных тэрыторыях — мы не ведаем», — адзначыла яна.
Зяленская падкрэсліла, што колькасць і непрыхавальнасць згвалтаванняў мірных украінцаў дае ўпэўненасць у тым, што гэта свядомая палітыка расейскага войска. Яна дадала, што гвалтаўнікі павінны быць пакараныя.
Генпракуроры краін, якія ўваходзяць у сумесную следчую групу (JIT), падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Гаазе Міжнароднага цэнтра па расследаванні злачынстваў агрэсіі Расіі, які запрацуе летам 2023 года.
****УСУ адбілі больш за 130 нападаў праціўніка за мінулыя суткі, паведамляе Генштаб зранку 5 сакавіка.
Вораг засяроджвае асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках.
За мінулыя суткі праціўнік нанёс 6 ракетных і 24 авіяцыйных удары, здзейсніў больш за 65 абстрэлаў з РСЗА, у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.
У Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці акупанты выкарыстоўваюць грамадзянскае насельніцтва ў якасці «жывога шчыта». У прыватнасці, з мэтай знішчэння сродкаў паражэння, прызначаных для ваенных аб'ектаў ворага, акупацыйныя войскі размяшчаюць свае сродкі СПА сярод жылых кварталаў горада.
Расейская акупацыйная армія губляе кантроль на полі бою над так званымі «казачымі батальёнамі». У прыватнасці, у раёне Вуглядара выконвае задачу варожы казачы батальён «Стэп/Тыгр», камандаванне якога вельмі незадаволена кіраўніцтвам Узброеных Сіл РФ і грэбуе ўзаемадзеяннем з падраздзяленнямі расейскай акупацыйнай арміі.
*****
Расейская армія некалькі тыдняў таму ўпершыню выкарыстала супраць Украіны новае і даволі небяспечнае ўзбраенне — кіраваныя плануючыя бомбы УПАБ-1500в (індэкс К029Б) вагой 1500 кг. Пра гэта паведамляе профільнае выданне Defense Express са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Першае прымяненне гэтага віду боепрыпасаў зафіксавана некалькі тыдняў таму супраць аднаго з аб'ектаў на Чарнігаўшчыне. Адзначаецца, што на адным з абломкаў былі рэшткі маркіроўкі, якая адпавядае менавіта УПАБ-1500в.
«Высокая пагроза выкарыстоўвання УПАБ-1500в заключаецца ў тым, што яна абсталявана інерцыяльнай і спадарожнікавай сістэмай навігацыі і мае баявую частку вагой 1010 кг, прызначаную для паразы высокаабароненых аб'ектаў. Дэкларуецца, што бомба можа скідацца ў 40 км ад мэты, для чаго носьбіт павінен падняцца на вышыню ў 14 км», — адзначыла выданне.