832-гі дзень вайны. Расія ўдарыла па Дняпры — сярод пацярпелых дзеці

Сітуацыя на некаторых участках фронту застаецца напружанай, але кантраляванай. За мінулыя суткі на лініі фронту адбылося 124 баявых сутыкненні.

Фота УСУ

Фота УСУ

Як адзначае Генштаб УСУ, сілы абароныпроцідзейнічаюць шматлікім спробам расійскіх захопнікаў атакаваць і прасоўвацца ў глыбіню ўкраінскай тэрыторыі, наносяць ім эфектыўнае агнявое паражэнне, знясільваюць па ўсёй лініі баявога сутыкнення.

На Харкаўскім кірунку акупанты шэсць разоў атакавалі пазіцыі УСУ у раёнах Ліпцаў і Ваўчанску. Поспеху не мелі.

На Купянскім кірунку сітуацыя істотных змен не зведала, напружанне захоўваецца ў раёнах Бераставога і Стэльмахоўкі. Намеры расійцаў прасунуцца ў бок Сінькоўкі, Неўскага і Церняў пацярпелі няўдачу. Сітуацыя пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Северскі кірунак застаецца адным з самых напружаных. За суткі здзейснілі 24 беспаспяховыя спробы ўклініцца ў баявыя парадкі УСУ ў раёнах Белагораўкі, Раздолаўкі, Івана-Дар'еўкі, Верхнекаменскага і Выемкі.

На Краматорскім кірунку расійскія захопнікі пяць разоў атакавалі ў раёнах Калінаўкі, Іванаўскага і Кляшчыеўкі. Сітуацыя напружаная. Сіламі абароны прымаюцца меры па стабілізацыі сітуацыі на гэтым напрамку.

На Пакроўскім кірунку захопнікі 35 разоў атакавалі нашы пазіцыі ў раёнах Зялёнага Поля, Новааляксандроўкі, Новапакроўска, Навасёлаўкі Першай, Калінавага, Нетайлавага і Невельскага.

На Курахоўскім напрамку 10 спробаў акупантаў наблізіцца да ўкраінскіх пазіцый у раёнах Краснагораўкі, Праскоўеўкі і Вадзянога былі беспаспяховымі.

На Арэхаўскім кірунку абстаноўка істотных змен не зведала.

На Прыдняпроўскім кірунку расійцы працягваюць спробы адціснуць украінцаў ад Крынак. Тры іх штурмавых дзеянні пацярпелі няўдачу.

На астатніх кірунках сітуацыя істотных змен не зведала, паведамляе Генштаб УСУ.


1685771914_2140.jpg

Расія прымусова адпраўляе на фронт у Харкаўскай вобласці мужчын, якія адмовіліся ваяваць ва Украіне. Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW), акупанты пачалі наступ на поўначы Харкаўскай вобласці, калі Паўночная групоўка войскаў была недаўкамплектаваная. Цяпер на гэты кірунак адпраўляюць тых, хто чакае суда.

Апазіцыйнае выданне «Вёрстка» паведаміла 3 чэрвеня, што расійскія вайсковыя ўлады пачалі прымусова адпраўляць сотні вайскоўцаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, на фронт ва Украіне. У траўні іх адпраўлялі на поўнач Харкаўскай і Данецкай абласцей.

Сцэнар для такіх акупантаў аднолькавы: спачатку іх утрымліваюць у частках у чаканні суда, потым суды раптам адмяняюць, а мужчын хутка адпраўляюць ва Украіну.

Расійскія ўлады ўжывалі фізічны гвалт, каб прымусіць некаторых добраахвотна паехаць ва Украіну, а іншых пад руляй пісталета вывозілі з камер і адпраўлялі на фронт.

Як піша ISW, пацверджана па меншай меры 170 такіх выпадкаў. Следчыя, пракуроры і адвакаты не ведалі пра гэта.

«Вёрстка» са спасылкай на некалькі крыніц, у тым ліку ў Крамлі, піша, што расійскія вайскоўцы адпраўляюць прызыўнікоў і «некампетэнтных» рэзервістаў, якія падпісалі кантракты з Міністэрствам абароны РФ, на небаявыя ролі ў памежныя войскі Расіі, каб вызваліць дасведчаных вайскоўцаў для наступу на поўначы Харкаўскай вобласці.


Фота з тэлеграм-канала Сяргея Лысака

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Лысака

Сёння раніцай акупанты атакавалі Днепр ракетамі. Старшыня Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што сілы СПА збілі дзве ракеты, аднак у выніку падзення абломкаў ёсць пашкоджанні грамадзянскай інфраструктуры, узнік пажар, параненыя мясцовыя жыхары.

«Сярод іх-дзеці. Хлопчык, якому 1 месяц, у здавальняючым стане. Будзе лячыцца амбулаторна. 17-гадовы юнак у бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці», — напісаў кіраўнік АДА.

Таксама, паводле яго слоў, пацярпелі 68-гадовы мужчына і тры жанчыны-32, 36 і 56 гадоў. Адна з іх шпіталізаваная, лекары ацэньваюць яе стан як сярэдняй цяжкасці.

Кіраўнік АДА дадаў, што ў выніку ўдару пашкоджаныя паўтара дзясятка аўто і выбітыя вокны ў прыватных дамах, шматпавярхоўках і бальніцы.


Фота getty images

Фота getty images

У ЗША не выключаюць магчымасьці пашырэньня дазволу на выкарыстаньне амерыканскай зброі для Украіны для ўдараў па тэрыторыі Расіі ў будучыні. Пра гэта заявіў дарадца ў камунікацыях у сферы нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі на брыфінгу, паведамляе «Голас Амерыкі». Дэталі верагоднага пашырэння дазволу чыноўнік адмовіўся называць, адзначыўшы, што не хоча забягаць наперад «адносна рашэнняў, якія яшчэ не былі прынятыя».

«Як вам вядома, на кожным кроку гэтай вайны, паколькі вайна змянялася, умовы на полі бою мяняліся, мы развівалі і мянялі сваю падтрымку Украіны. І я б не чакаў, што цяперашні агульны падыход зменіцца ў бліжэйшыя тыдні ці месяцы. Паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя, і што будзе трэба ўкраінцам», — адзначыў Кірбі.

Чыноўнік Белага дома адзначыў, што Уладзімір Зяленскі хоча атрымаць больш сродкаў і мець вялікія магчымасці выкарыстоўваць гэтыя сродкі, бо яго краіна прадаўжае быць пад пастаяннымі нападамі.

«Мы і надалей будзем весці гэтыя размовы з украінцамі. Безумоўна, будзем. А ці прывядзе гэта да дадатковых зменаў у палітыцы, я не магу сказаць пакуль. Але мы не будзем адварочвацца ад патрэбаў Украіны. І мы будзем у далейшым спрабаваць развіваць нашу падтрымку, у залежнасці ад развіцця сітуацыі на полі бою», — адзначыў Кірбі.


Калаж unian.net

Калаж unian.net

Канцлер Германіі Олаф Шольц мяркуе, што дазвол для Украіны наносіць удары па вайсковых цэлях на тэрыторыі РФ нямецкай зброяй не прывядзе да эскалацыі. Як паведамляе DW, пра гэта Шольц заявіў у эфіры радыёстанцыі Antenne Bayern. «Як сказаў прэзідэнт ЗША, гаворка ідзе толькі пра магчымасць абараніць буйны горад, напрыклад, Харкаў», — сказаў канцлер.

Паводле яго слоў, рашэнне даць Кіеву права выкарыстоўваць нямецкую зброю было старанна прадумана ў супрацоўніцтве з «сябрамі і саюзнікамі» Германіі. Пры гэтым Шольц запэўніў, што ніколі не дазволіў бы ціску ў свой адрас з мэтай пераканаць яго прыняць «няправільныя і несвоечасовыя рашэнні».