Абстрэл грамадзянскай інфраструктуры і бязглуздыя аперацыі вакол Данецка і Бахмута. 207-мы дзень вайны

Пачаўся 207-мы дзень вайны Расіі ва Укране. Расказваем асноўнае, што вядома на гэты час.

Фота Генштаба УСУ

Фота Генштаба УСУ


За апошнія суткі расейскія акупанты нанеслі шэсць ракетных і 28 авіяцыйных удараў, было здзейснена больш за 90 абстрэлаў з РСЗА ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў на тэрыторыі Украіны. Пацярпела інфраструктура больш за 30 населеных пунктаў.
Так, тры ўдары з «Градаў» і цяжкай артылерыі было нанесена па Нікапольськаму раёне. Каля апоўначы ў Нікаполь прыляцела амаль 30 расійскіх снарадаў. Пацярпелі тры чалавекі. Пашкоджаны жылыя будынкі, машыны, дзіцячы садок, крамы, цырульня, будынак мясцовай адміністрацыі.
Уначы трапіў пад абстрэл адзін з раёнаў Мікалаева. Вядома, што была пашкоджана грамадзянская інфраструктура, у тым ліку шпіталь і аўтагаражны кааператыў. Працуюць ратавальнікі.
****Генштаб УСУ: падчас контрнаступлення ў Харкаўскай вобласці быў разбіты 11-ты армейскі корпус УС РФ (войскі берагавой аховы з Калінінграда), ён страціў да 50% асабовага складу і да 200 адзінак тэхнікі. 64-я брыгада (якая ўдзельнічала ў акупацыі Бучы) страціла да 90% складу параненымі, забітымі, адказнікамі і дэзерцірамі, маюцца даныя, што яе могуць расфармаваць. Таксама ёсць звесткі, што акупанты пачалі прыцягваць мясцовае насельніцтва да будаўніцтва ўмацаванняў у Чонгары.
****Авіяцыя УСУ 18 верасня ўдарыла па 13 раёнах засяроджання жывой сілы і тэхнікі акупантаў і 3 пазіцыях зенітных ракетных комплексаў у Луганскай вобласці, паведаміў кіраўнік АВА Сяргей Гайдай.
****Расійскія войскі працягваюць весці бессэнсоўныя наступальныя аперацыі вакол Данецка і Бахмута, замест таго каб засяродзіцца на абароне ад украінскіх контрнаступленняў. Пра гэта паведамляе Інстытут па вывучэнні вайны (ISW).
Як адзначаецца, расейскія войскі працягваюць атакаваць Бахмут і розныя вёскі пад Данецкам, якія маюць толькі эмацыйнае значэнне для тэрарыстаў ДНР і ніякага другога.
«Расейцы, відаць, накіроўваюць некаторыя са сваіх вельмі абмежаваных рэзерваў, якія ёсць ва Украіне, на гэтыя намаганні, а не на ўразлівыя расейскія абарончыя рубяжы, паспешліва збудаваныя ўздоўж ракі Аскол ва ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці», — выказваюць меркаванне аналітыкі ISW.
****На паўднёвым кірунку Узброеныя Сілы Украіны знішчылі расейскую баржу, на якой акупанты спрабавалі даставіць падмацаванне сваёй Херсонскай групоўцы. Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне «Поўдзень».
****Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заклікаў неадкладна даць Украіне танкі, таму што асуджэнне на словах не дапамагае спыніць генацыд украінскага народа, які ладзяць расейскія акупанты на захопленых тэрыторыях.
*****
У Ізюме і Балаклеі Харкаўскай вобласці рускія цалкам знішчылі тэлевежы, — паведаміла кіраўнік Нацсавета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Вольга Герасімюк.
Яна дадала, што рускае вяшчанне на дэакупаванай тэрыторыі Харкаўшчыны цалкам спынена, а ў тых населеных пунктах, дзе няма праблем з электразабеспячэннем, паступова аднаўляецца ўкраінскае вяшчанне.
*****Кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай папярэдзіў, што ў вобласці не ўдасца правесці ацяпляльны сезон, нават у выпадку дэакупацыі, расіяне знішчылі ўсю інфраструктуру
Гайдай таксама нагадаў, што эвакуіравацца з Луганскай вобласці можна праз Запарожскую вобласць або Расію, а затым краіны Балтыі.