Армія Расіі паліць палі са збожжам ва Украіне
Армія РФ адмыслова падпальвае палі з пшаніцай ва Украіне. Войскі ўжываюць спецыяльныя снарады для падпальвання палёў. Полымя часам дасягае пяці метраў у вышыню, у шырыню — палосы на сотні метраў.
Войскі Расіі свядома падпальваюць палі з пшаніцай у паўднёвых і ўсходніх абласцях Украіны. Пра гэта ў пятніцу, 8 ліпеня, піша korrespondent.net.
Старшыня Дняпроўскага аблсавета Мікалай Лукашук напярэдадні паведаміў аб абстрэле ў Запарожскай вобласці, у выніку чаго там заняліся полымем палі. У выніку агонь перакінуўся на Вялікаміхайлаўскую грамаду Днепрапатроўшчыны, дзе згарэла каля 20 га пшаніцы.
Таксама актывіст Ігар Луцэнка апублікаваў, фота пажару на полі са збожжам: "Расіяне паляць наш хлеб. Спецыяльны зарад ляціць у паветры. З характэрным шумам, быццам лапоча металічнымі крыламі, выбухае ў зеніце, і на зямлю павольна падаюць некалькі падпаленых кавалкаў. Ад іх загараецца поле. Пшаніца сухая пасля некалькіх тыдняў спякоты, успыхвае, як быццам на полі не сцябліны, а запалкі. Збожжа гараць ярка, за лічаныя секунды зерне вызваляе назапашанае ў іх шматмесячнае сонечнае ззянне. Агонь ідзе сцяной, суцэльным фронтам. Поле шыпіць. Гук такі, быццам адначасова працуюць некалькі сотняў патэльняў. Полымя часам дасягае вышыні 5 метраў , у шырыню — паласа на сотні метраў. Чорны дым ляціць уверх і небам сцелецца на многія кіламетры", — напісаў Луцэнка ў Facebook.
Відэа такога запальнага снарада, які спускаецца з неба, апублікавала 28 асобная механізаваная брыгада імя Рыцараў Зімовага Паходу.
"Акрамя блакавання партоў, крадзяжу і продажу збожжа, акупант цынічна падпальвае палі фермераў. Мы абавязкова адпомсцім. За ўсіх загінулых і за ўсё зло, якія вы прычынілі Украіне", — гаворыцца ў паведамленні.