Борыс Джонсан: украінская армія зможа вярнуць страчаную тэрыторыю

Борыс Джонсан лічыць, што ўкраінская армія зможа неўзабаве вярнуць страчаную тэрыторыю
Фота ukraine-inform.com

Фота ukraine-inform.com

Борыс Джонсан стэлефанаваўся з Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведаміў прадстаўнік брытанскага прэм'ер-міністра, піша ВВС.

«Прэзідэнт Зяленскі апісаў цяперашнюю сітуацыю ва Украіне і нядаўняе прасоўванне расійскіх войскаў, а прэм'ер-міністр даў справаздачу аб пастаўцы брытанскага ваеннага абсталявання, якое прыбудзе [ва Украіну] у бліжэйшыя дні і тыдні, у тым ліку гэта — 10 самаходных артылерыйскіх установак і баражыруючыя боепрыпасы», — гаворыцца ў заяве Даўнінг-стрыт.

Борыс Джонсан запэўніў, што ўвесь свет падтрымлівае Украіну і што, на яго думку, «украінская армія зможа вярнуць нядаўна страчаную тэрыторыю»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: