Будучыня Украіны — у NATO: Дэкларацыя саміту Альянсу

У дэкларацыі саміту, які адбываецца ў Вашынгтоне, NATO заяўляе, што Украіна знаходзіцца на незваротным шляху да сяброўства ў альянсе: «Мы цалкам падтрымліваем права Украіны самастойна выбіраць механізмы бяспекі і вырашаць сваю будучыню без умяшання. Будучыня Украіны — у NATO», — гаворыцца ў дэкларацыі, апублікаванай у сераду ўвечары.

Саміт НАТО ў Вашынгтоне. 9 ліпеня 2024 г.

Саміт НАТО ў Вашынгтоне. 9 ліпеня 2024 г.

9-11 ліпеня ў Вашынгтоне праходзіць юбілейны саміт, прысвечаны 75-годдзю NATO.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў падчас саміту, што дэкларацыя паказвае: «Мы вельмі хочам, каб Украіна стала сябрам NATO».

NATO апублікавала вялізную сумесную дэкларацыю Вашынгтонскага саміту. Тэмы і фармулёўкі, якія раней раскрываліся ў чарнавіку і пратачыліся ў прэсу, — у дэкларацыі прысутнічаюць таксама.

Нагадаем, як вынікала з уцечкі, у дэкларацыі ёсць словы пра «незваротны шлях» Украіны ў NATO, нароўні з фармулёўкамі і ўмовамі, якія ўпершыню прагучалі год таму на Віленскім саміце: 

«Будучыня Украіны ў NATO. Украіна становіцца ўсё больш аператыўна сумяшчальнай і палітычна інтэграванай з Альянсам... Мы працягнем падтрымліваць яе на яе незваротным шляху да поўнай еўраатлантычнай інтэграцыі, уключаючы сяброўства ў NATO. Зноў пацвярджаем, што мы будзем у стане накіраваць запрашэнне Украіне ўступіць у Альянс, калі саюзнікі пагодзяцца, а ўмовы будуць выкананыя».

Глядзіце таксама

Таксама гаворыцца пра стварэнне ў складзе NATO структур, закліканых каардынаваць падтрымку Украіны. Па-першае, будзе арганізавана «садзейнічанне NATO ў сферы бяспекі і навучання для Украіны» (NSATU), прычым асабліва адзначаецца, што факт наяўнасці такой сталай структуры «паводле міжнароднага права, не зробіць NATO бокам канфлікту». Займацца NSATU будзе трансфармацыяй украінскай арміі і сілавых структур з мэтай іх далейшай інтэграцыі ў NATO.

Па-другое, краіны Альянсу далі «абавязацельства аб доўгатэрміновым садзейнічанні ў сферы бяспекі для Украіны». На бліжэйшы год саюзнікі маюць намер вылучыць мінімум 40 мільярдаў еўра, якія будуць размеркаваныя паміж імі прапарцыйна. Гэтыя грошы будуць накіроўвацца на абаронныя патрэбы Украіны.

Па-трэцяе, будзе створаны сумесны цэнтр аналізу, навучання і адукацыі NATO —Украіна, каб зрабіць правільныя высновы і ўрокі з ходу вайны і дзеля паглыблення аператыўнай сумяшчальнасці паміж Украінай і NATO.

Глядзіце таксама

З дэкларацыі NATO

У дэкларацыі таксама закранаюцца гібрыдная вайна Расіі, ядзерныя пагрозы Масквы, засцярогі Беларусі, Паўночнай Карэі, Ірану і Кітаю

Згадаем іншыя тэмы з дэкларацыі саміту NATO:

  •  Прэзідэнт Румыніі Клаўс Іааніс раней у сераду казаў, што на саміце будзе заяўлены намер узмацніць сродкі СПА на ўсходнім флангу NATO. У тэксце дэкларацыі пра гэта гаворыцца так: «Мы поўныя рашучасці адпрэчваць і абараняцца ад усіх паветраных і ракетных пагроз шляхам удасканалення нашай інтэграванай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны». На першым этапе, як адзначаецца, гэта закране ў першую чаргу краін усходняга флангу.
  •  «Мы асуджаем безадказную ядзерную рыторыку і прымушаючы ядзерныя сігналы Расіі, у тым ліку абвешчанае ёю размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, што дэманструе пазіцыю стратэгічнага запалохвання», — адзначаецца ў дэкларацыі.

Глядзіце таксама

У іншым пункце дэкларацыі гаворыцца, што ядзернае стрымліванне застаецца краевугольным каменем бяспекі Альянсу, нацэленым на захаванне міру, прадухіленне запалохвання і стрымліванне агрэсіі.

  •  «Расія таксама інтэнсіфікавала свае агрэсіўныя гібрыдныя дзеянні супраць саюзнікаў, у тым ліку праз проксі... Гэта ўключае ў сябе дыверсіі, акты гвалту, правакацыі на межах краін Альянсу, эксплуатацыю нерэгулюемай міграцыі, шкоднасную кібердзейнасць, электронныя перашкоды, кампаніі па дэзінфармацыі, злаякаснаму палітычнаму ўплыву, а таксама эканамічны ціск».

Раней на ўзроўні NATO пра гэта гаварылася ў заяве Рады Альянсу ад 2 траўня. Наконт дзеянняў у адказ NATO ў дэкларацыі гаворыцца даволі расплывіста: нейкія «далейшыя захады», як індывідуальныя, так і калектыўныя, і падтрымка найбольш пацярпелых чальцоў Альянсу.

  •  У заяве таксама называюцца чатыры краіны, якія садзейнічаюць расійскай агрэсіі супраць Украіны: Беларусь, Іран, Паўночная Карэя і Кітай. 

Канкрэтна Ірану адрасаваная наступная фраза: «Любая перадача балістычных ракет і звязаных з імі тэхналогій з боку Ірана Расіі будзе ўяўляць сабой істотную эскалацыю».

  • Пра Кітай гаворыцца, што ён аказвае «вырашальную» падтрымку Расійскай абаронна-прамысловай базе. 

«Заклікаем КНР, як пастаяннага сябра Савета Бяспекі ААН з асаблівай адказнасцю за падтрыманне мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, спыніць усякую матэрыяльную і палітычную падтрымку ваенных намаганняў Расіі. Гэта ўключае і перадачу матэрыялаў падвойнага прызначэння, такіх, як кампаненты зброі, абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца ў якасці фактараў вытворчасці расійскага абароннага сектара. КНР не можа падсілкоўваць найбуйнейшую вайну ў Еўропе ў найноўшай гісторыі без негатыўнага ўплыву на яе інтарэсы і рэпутацыю».

У дэкларацыі Альянс таксама выказаў занепакоенасць дзейнасцю Кітая ў галіне асваення космасу. Ён заклікае Пекін прыняць удзел у дыскусіі аб зніжэнні стратэгічных рызык.

Паводле ВВСwww.radiotavisupleba.gewww.holosameryky.com