Дзяржтаямніца. Мэрыя Масквы адмовілася раскрываць адрасы бамбасховішчаў

Інфармацыя пра тое, дзе ў Маскве знаходзяцца бомбасховішчы, аказваецца, з’яўляецца дзяржтаямніцай. "Страшна ўявіць, да чаго можа прывесці такая "сакрэтнасць", калі ў гадзіну Х ніхто не будзе ведаць, куды ісці".

2bombashoviszcza.jpg

Адвакат і дэпутат Маскоўскай гарадской думы Яўген Ступін звярнуўся ва ўрад Масквы з просьбай паведаміць адрасы бамбасховішчаў на тэрыторыі раёнаў, дзе пражываюць яго выбаршчыкі. Яму адказалі, што гэтая інфармацыя з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Пра гэта дэпутат напісаў у тэлеграм-канале.

Ступін у лісце тлумачыць, што дзяржаўныя СМІ "актыўна распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што Расія ў сувязі з баявымі дзеяннямі ва Украіне можа ўжыць ядзерную зброю. Рэакцыяй на гэта можа стаць неадкладны зваротны ядзерны ўдар па Маскве".

У гэтай сувязі дэпутат папрасіў у мэрыі Масквы даць інфармацыю пра наяўнасць бамбасховішчаў і іх адрасы.

У адказе ўрада Масквы гаворыцца, што ў названых дэпутатам раёнах ахоўныя збудаванні  грамадзянскай абароны  (АЗ ГА) маюцца. "Абагульненыя звесткі аб адрасах АЗ ГА, іх колькасці, гатоўнасці да прыёму людзей, што будуць хавацца, адлюстроўваюцца ў штогадовых дакладах аб стане грамадзянскай абароны ў горадзе Маскве, якія ў адпаведнасці з патрабавання нарматыўных прававых актаў РФ адносяцца да звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну", — сказана ў лісце за подпісам намесніка мэра Масквы Пятра Бірукова.

"Страшна ўявіць, да чаго можа прывесці такая "сакрэтнасць", калі ў гадзіну Х ніхто не будзе ведаць, куды ісці", — пракаментаваў Ступін адказ мэрыі сталіцы РФ. — Будзем прасіць пракуратуру праверыць і збудаванні, і загадкавую іх "сакрэтнасць".

Паводле www.currenttime.tv